Аршанскі раённы выканаўчы камітэт праз свой сайт апавясціў жыхароў Аршаншчыны аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў вобласці горадабудаўнічай, архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці. Абмяркоўвацца будзе "Генеральны план, спалучаны з планам дэталёвай планіроўкі гарадскога пасёлка Копысь Аршанскага раёну".
Выказваць свае заўвагі і прапановы ў пісьмовым ці вусным выглядзе можна з 9 студзеня па 2 лютага. У працоўны час аўторак-пятніца з 12:00 да 16:00 і з 17:00 да 21:00, а таксама ў суботу з 14:00 да 17:00 і з 17:00 да 23:00 у фае Копысскага дома культуры, дырэктар Рамкова Марыя Аляксандраўна (г.п.Копысь, вул.Ленінская, 5, тэл.: 27-67-46, е-mail: [email protected]).
Выстава (экспазіцыя) праекту пачнецца 9 студзеня і будзе трываць да 23 лютага. Прэзентацыя праекту праводзіцца 11 студзеня з 10:00.