У гэтым годзе Дуброўна стане сталіцай абласных "Дажынак", таму ў горадзе ідуць розныя работы па добраўпарадкаванні. Не застаўся па-за ўвагай і будынак мясцовага выканкаму. Вялікі чатырохпавярховы будынак (знешне, нават, большы за аршанскі выканкам) быў прызначаны пад мясцовую ўладу яшчэ тады калі чакалася, што Дуброўна стане сур'ёзным раённым цэнтрам. Але развіць раён некалькі пакаленняў чыноўнікаў з вялікага будынка так і не змаглі. У выніку, чатырохпавярховы будынак амаль пусты. Прайшоўшы па калідорах можна не сустрэць аніводнага работніка, акрамя двух ахоўнікаў на першым паверсе. На 620.000 рублёў у выканкаме будзе праведзены капітальны рамонт з некаторай рэканструкцыяй. У плане рамонту плануецца, што будзе заменены дах (ён стане супрацьмаланкавым), дзвярныя блокі, падлога на паверхах, лесвіцы ў левым крыле будынка і г.д.
У плане рэканструкцыі: частка залі паседжанняў будзе пераабсталявана ў залю святочных абрадаў (па-сутнасці, ЗАГС), будынак далучаць да цэнтральнай каналізацыі, на фасадзе з'явіцца можна сёння падсветка, на ўваходзе паставяць турнікет, а на ўездзе ў двор новую агароджу і шлагбаўм.