Не за гарамі новы купальны сезон, а значыць, што аматары паляжаць на сонейку і акунуцца ў прахалоду вадаёма адпраўляюцца ў прыгожыя месцы. І як прыемна адпачываць, калі прыгажосць прыроды не парушаюць кучы бутэлек, пакетаў і іншага смецця. Выходныя з карысцю правялі работнікі Лёзненскага раённага аддзела МНС, якія прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Чысты вадаём". Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў. Разам з арганізатарамі акцыі - супрацоўнікамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, былі прыбраны прыбярэжныя тэрыторыі азёраў Альховіцкае і Грыбенніцкае.
Работнікі Дубровенскага РАНС таксама актыўна далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Чысты вадаём".