Год для Васіля Мікалаевіча быў складаным. У сярэдзіне 2016-га грамадскі актывіст захварэў і дактарам спатрэбілася шмат часу, каб вызначыць дыягназ - рэдкая форма раку. Некалькі складаных аперацыяў, доўгі курс хіміятэрапіі на якую збіралі грошы дзесяткі людзей, кароткачасовая страта голасу, які амаль цудам аднавіўся праз 4 месяцы. І, нарэшце... рэабілітацыя. Васіль Леўчанкаў пайшоў на папраўку і аднаўляе сілы. Упершыню за доўгі час лячэння да яго дазволілі прыйсці сябрам і ў дзень народзінаў, які ў былога лідара прафсаюза металістаў супадае з Днём Працы - 1 мая, грамадскія актывісты змашлі наведаць свайго калегу.
Сям'я Васіля Мікалаевіча Леўчанкава выказвае шчырую падзяку ўсім людзям, якія дапамагалі яму ў гэты складаны час. Рэдакцыя нашага сайту далучаецца да падзякаў і са свайго боку шчыра віншуе праваабаронцу з днём народзінаў ды зычыць моцнага здароўя.