03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

90 пунктаў

24.05.2017 12:42

3817 праглядаў, 11 каментароў

У Оршы прайшло выяздное паседжанне прэзідыюма ўрада. Якія вынікі?

Прэзідыюм урада знаходзіўся не толькі ў самой Оршы. Урадоўцы праехаліся і па некаторых населеных пунктах раёна, у прыватнасці, наведалі фабрыку "Салодкая краіна". Гэта не ўлічваючы таго, што да паседжання многія вышэйшыя чыноўнікі прыязжалі ў раён - такія паездкі рабіліся амаль кожны тыдзень. І калі пры тых візітах гаварылася толькі пра бачанне кожнага асобнага чыноўніка на пытанне "пад'ёму з руін і пепла", то цяпер стала зразумела, што асобныя бачанні аб'ядноўваюць у агульную стратэгічную праграму. Пра яе сказаў у райвыканкаме прэм'ер-міністар краіны Андрэй Кабякоў.

Па словах прэм'ера, праграма складаецца з 90 пунктаў, якія тычацца розных сфераў жыцця Аршаншчыны. Гэта "чарнавік" праграмы - Кабякоў загадаў бліжэйшым часам дапрацаваць яго. Магчыма, з-за таго, што план яшчэ сыраваты, дэталёва ён пакуль не агучаны і не апублікаваны. Пра тое якія пункты, што канкрэтна будзе адбывацца ў Оршы ў хуткім часе можна даведацца толькі з асобных выказванняў чыноўнікаў, якія цытуюць розныя дзяржаўныя СМІ - у асвятленні паседжання перавага была, канешне, аддадзена ім.

Што ж можна зразумець з выказванняў чыноўнікаў? Да канца года аэрадрому ў Балабасава павінен быць прысвоены міжнародны статус - гэта зроблена для працы тут будучым ствараемага зараз лагістычнага цэнтра Брэміна-Орша. Тавары змогуць напрамую паступаць на аэрадром і тут жа праходзіць мытны кантроль, у адваротным выпадку грузавыя самалёты мусілі б рабіць прыпынкі на іншых аэрадромах з міжнародным статусам, а толькі потым прылятаць у Аршанскі раён. Загрузка перапрацоўчых прадпрыемстваў рэгіёна будзе павялічана для гэтага ў рэгіёне павялічыцца і выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі. Для гэтага ў вобласці (але Аршаншчына стаіць тут на першым месцы) павінны быць узведзены малочна-таварныя фермы не меьнш чым на 5.000 галоў дойнага статку, мадэрнізацыя свінагадоўчых комплексаў, свіныя рэпрадуктары, цэх птушынага бацькоўскага статку ды іншае. Пры гэтым, перапрацоўчыя прадпрыемствы таксама патрабуюць сваёй мадэрнізацыі. Для гэтага ў рэгіён будзе накіравана шмат сродкаў інвестараў, крэдытаў і г.д, бо ў прадпрыемстваў сваіх абаротных сродкаў не хапае.

Для прыцягнення турыстаў у Оршы будуць праводзіцца адмысловыя спартовыя і культурныя мерапрыемствы, гэта дапаможа і задзейнічаць спартовыя аб'екты рэгіёна, якіх у раёне шмат і цалкам яны не загружаныя.

Пра канкрэтныя прадпрыемствы гаварылася толькі пра тры: інструментальны завод (праграма яго мадэрнізацыі хутка будзе дапрацавана), ільнокамбінат (дзяржава ініцыюе стварэнне ільнянога холдынга з поўным ціклам вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі) і "Салодкая краіна" (падобна на тое, што ім будзе аказана адміністратыўная дапамога - прадукцыя зойме лепшыя месцы на паліцах крамаў).

Тое што не змогуць зрабіць дзяржаўныя прадпрыемствы, пацягнуць прыватнікі - для гэтага ў Оршы будзе створаны "інкубатар" малога бізнэса з прымяненнем вялікай колькасці ільготаў для прадпрымальнікаў.

Кантраляваць рэалізацыю ўсёй праграмы будзе аблвыканкам. Дарэчы, старшыня аблвыканкаму звярнуўся пад час паседжання да ўраду з просьбай дапамагчы ў будаўніцтве новай бальніцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 90 пунктаў

У Оршы прайшло выяздное паседжанне прэзідыюма ўрада. Якія вынікі?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение