Праўда, лічбы гэтай статыстыкі нават для неспецыяліста падаюцца дзіўнаватымі. А ўсё таму, што ў Беларусі па-свойму падлічваюць колькасць беспрацоўных. Калі ва ўсім свеце пры падліку беспрацоўных улічваюцца ўсе хто ў дадзены момант не мае працы (ці амаль усе), то беларуская мадэль падліку - падлічваць толькі тых, хто стаіць на ўліку "Біржы працы". Такі метад з'явіўся ў сярэдзіне 90-х гадоў, і дзякуючы яму колькасць беспрацоўных за год афіцыйна знізілася ў дзясяткі разоў. Хаця афіцыйныя лічбы не адпавядаюць рэчаіснасці, а толькі ствараюць прыгожую карцінку, па-іншаму прааналізаваць (калі не абсалютныя лічбы, то хаця б узровень па рэгіёнах) стан безпрацоўя ў краіне сёння немагчыма.
Такім чынам, паводле афіцыйных звестак партал Tut.by зрабіў топ-10 самых "беспрацоўных" раёнаў і топ-10 раёнаў з найменшым беспрацоўем. Прадказальна, Аршанскі раён увайшоў у топ-10 самых "беспрацоўных". У Оршы зафіксаваны ўзровень беспрацоўя - 1,3%, на ўліку пасля 1-га мая (да якога павінны былі працаўладкаваць усіх ахвотных) знаходзяцца 863 чалавекі. Па гэтым паказчыку Аршанскі раён знаходзіцца на 4 месцы разам з Бярозаўскім, Іванаўскім, Полацкім, Буда-Кашалёўскім, Жлобінскім і Слуцкім раёнамі - ва ўсіх гэтых раёнах аднолькавы працэнт беспрацоўных, але розная лічба. З названых раёнаў, якія занялі 4-е месца ў аршанскім абсалютная лічба самая вялікая (у Аршанскім-863, у Полацкім - 620, у Жлобінскім - 617 і г.д.). Самы ж "беспрацоўны" раён у краіне — Маладзечанскі, 2% безпрацоўных, што азначае 1.168 чалавек. На другім месцы - Лідскі 1,5%, 889 чалавек. А на трэцім месцы Кобрынскі раён - 1,4%, 484 чалавекі (меньш, чым у нас).
А ў дзесятку самых "працаўладкаваных" афіцыйна патрапілі два суседніх з Аршанскім раёны: Шклоўскі і Лёзненскі. У Шклоўскім раёне зафіксавана толькі 0,2% насельніцтва, 35 чалавек, а ў Лёзненскім 0,4%, 26 чалавек