03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Страшная ноч у Панізоўі

27.06.2017 13:45

2966 праглядаў, 0 каментароў

19 верасня 1937 года ў Панізоўі пад рэпрэсіі патрапілі разам тры чалавекі

У адным з нумароў "Аршанскай газеты" 1991 года, быў надрукаваны расповед ветэрана вайны У. Кучынскага "Хацелася б расказаць..." Ветэран распавядае пра лёс свайго бацькі Кучынскага Захара Патапавіча, які нарадзіўся ў 1886 годзе, у 45 год стаў арганізатарам і кіраўніком панізоўскага калгасу "Вольная праца", а ў 1937-ым патрапіў пад рэпрэсіі за "агітацыю супраць савецкай улады і калгаснага ладу". Сыну яго — які і стаў аўтарам расповеду — было ў 1937 годзе 10 гадоў. У газеце ён піша: "...Глыбокай ноччу 19 верасня 1937 года на вясковай вуліцы пачуўся шум аўтамабіля. У той час такое было ледзь не цудам, і я, дзесяцігадовы хлопчык, саскочыў з ложка і кінуўся да акна. Машына спынілася каля дома нашых суседзяў. І тут я ўбачыў, як уздоўж плоту, адзін за адным, са зброяй напагатове, прыгнуўшыся, перабежкамі — як у баі — ў напрамку нашага дома рухаецца група людзей. Як высветлілася, такім чынам яны блакіравалі наш дом, каб узяць "ворага народу". Не стану апісваць, як уся наша сям'я сядзела пад арыштам, а гэтыя, з дазволу сказаць, "абаронцы" савецкага народу перавярнулі дагары нагамі ўсё што маглі — у доме, на гарышчы, у хлеве. Бацьку павезлі з сабой. У тую ж ноч з гэтай вёскі ўзялі П.Шульгіна, інваліда, і С.Пахомчыка, людзей, якія нават уяўлення не мелі пра палітыку і, зразумела, не былі "ворагамі народу". Ніколі не забуду таго пачуцця сораму і горычы, калі раніцой падыходзіў да школы. У той час была яна вялікая і мне здавалася, што ўсе яе вокны, дзверы крычалі: вось ён, сын ворага народу!

Пра лёс бацькі мы нічога не ведалі аж да паслясталінскіх гадоў. Цяпер устаноўлена, што пасля арышту 19 верасня, ужо 24-га адбылося рашэнне "тройкі", а 10 кастрычніка прыгавор быў прыведзены ў выкананне. А каты з той, ды і многіх іншых "троек", магчыма, спакойна адпачываюць, атрымліваюць пенсіі і не адчуваюць дакораў сумлення за бязвінна загубленых людзей, якім прыпісалі ўсе магчымыя злачынствы."

Вы таксама можаце падзяліцца сваёй гісторыяй пра тое, як сталінскія рэпрэсіі паўплывалі на лёс вашых родных. Для гэтага адпраўце свае кантакты і кароткае апісанне таго, што вы хацелі б расказаць на адрас нашага сайту: [email protected]. Валанцёры звяжуцца з вамі і дамовяцца на запіс гісторыі ў зручны для вас час.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Страшная ноч у Панізоўі

19 верасня 1937 года ў Панізоўі пад рэпрэсіі патрапілі разам тры чалавекі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение