Сайт "Народныя навіны Віцебска" паведамляе пра тэндэр які абвесціў аддзел адукацыя, спорта і турызма Дубровенскага райвыканкаму. Дубровенская сістэма адукацыі плануе закупіць 40 робатаў "Lego" розных мадэляў. Агульны кошт пакупкі складзе амаль 20 з паловай тысяч рублёў.
Для чаго ў Дуброўна спатрэбіліся робаты? Той жа сайт распавядае пра практычную карысць ад гэтых машынаў: яны дазваляюць, нават, без вялікіх спецыялізаваных ведаў праграмаваць, канструяваць і тэставаць праграмныя рашэнні. З дэталяў прылады можна самому зрабіць робата, запраграмаваць яго на выкананне задачы і запусціць праграму праверыўшы на практыцы ўсе памылкі. Для беларускіх школаў такія прылады для праграмавання рэдкая рэч, раней у Віцебскай вобласці робатаў закупаў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт.