Хаця аварыя адбылася раніцай 18 студзеня, толькі вечарам з'явілася інфармацыя якая падцвердзіла факт здарэння і яго падрабязнасці. Да з'яўлення афіцыйнай інфармацыі, напрацягу дня прыходзілі супрацьлеглыя паведамленні пра здарэнне. Афіцыйна пра аўта катастрофу напісала дзяржаўная агенцыя БелТА са спасылкай на начальніка аддзела агітацыі ДАІ аблвыканкама Аляксандра Казючыца.
Каля 10-35 на трасе Е95 не далёка ад паварота на Арэхаўск сутыкнуліся мікрааўтобус Фольксваген і легкавы аўтамабіль Мітсубісі (раней мы паведамлялі пра сутыкненне мікрааўтобуса з грузавіком, што, як выявілася, было памылковай інфармацыяй). За стырном мікрааўтобуса быў жыхар Магілёва, які вёз сваю сям'ю ў Віцебск, каб зняць порчу!!! Загадзя ён дамовіўся праз інтэрнэт з двума спадарожнікамі, у выніку, у Фольксвагене было 5 чалавек. У пэўны момант кіроўца, які раней не аднойчы прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці, пайшоў на абгон, але не справіўся з кіраваннем - заднюю частку мікрааўтобуса занесла і на сустрэчнай паласе машына сутыкнулася з легкавушкай у якой ехала 4 чалавекі.
З 9 чалавек, якія ехалі ў абодвух аўтамабілях, сямёра атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці - пераважна пераломы - і былі дастаўлены ў бальніцу. Інфармацыю пра тое ці былі ў аўтамабілях непаўнагадовыя, прадстаўнік ДАІ не падцвердзіў і не абверг.