Так, сайт Аршанскага райвыканкаму паведамляе пра рэдкія для нашай краіны замежныя інвестыцыі прыцягнутыя на АМКК. Падтрымаць мясакамбінат сваім фінансавым удзелам пагадзілася польская кампанія "Холодінтэрнэшнл Плюс" (так напісана назва на сайце выканкаму). 15 мільёнаў еўра палякі ўкладуць у будаўніцтва на прадпрыемстве новага забойнага цэху. Плануецца, што новы цэх пачне працаваць у снежні 2019 года. Гэта дапаможа значна павялічыць колькасць забою, а ўся вытворчасць прадпрыемства дзякуючы гэтаму вырасце амаль у двая.
Цэх гэты будзе ўнікальны для Беларусі, бо на ім будзе магчымасць прытрымлівацца ўмоваў халяля. Халяль - гэта ўмовы прыгатавання мяса, якія дазволены ісламам, ад забою жывёлы да прыгатавання непасрэдна ежы. Утрыманне ўмоваў халяля патэнцыйна дае магчымасць прадпрыемству выйсці на рынкі арабскіх краінаў.
Пра поспех агракамбінату "Юбілейны" стала вядома ў панядзелак - прадпрыемства патрапіла ў тройку прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, якія ўзнагароджаны ганаровай граматай Савета міністраў за высокія дасягненні вытворчых паказчыкаў.