Зводка УУС паведаміла пра два крадзяжы ў нашым рэгіёне. Так, у Аршанскім раёне з гаспадарчай прыбудовы, якая належыць пенсіянеру 1950 года нараджэння з 1 па 12 лютага былі скрадзены два алюміневых бідона і бензакаса. Страты былі ацэненыя міліцыяй ўсяго ўз 110 рублёў. Паводле праваахоўных органаў крадзёж быў здзейснены жанчынай 1963 года нараджэння. Заведзена крымінальная справа.
У Дубровенскім раёне вор пажывіўся рэчамі яшчэ на меньшую суму - уся яго здабыча была аценена ў 22 рублі. Ахвярай у гэтым выпадку таксама стаў пенсіянер у якога з кватэры злачынца выцягнуў ложак, пячное ліццё і лом чорнага металу. Злачынцам аказаўся таксама пенсіянер.