Супрацоўнікі МНС нашага рэгіёна на гэтым тыдні маглі адчуваць сябе больш-меньш свабоднымі - за ўвесь тыдзень адбылося толькі два пажары ў Талачынскім і Сененскім раёнах. У Талачынскім раёне 13 сакавіка прыблізна а 22-30 ў Коханава загарэўся аўтамабіль. У легкавой машыне вагнём пашкоджаны маторны адсек. Прычына пажару па стане на 14 сакавіка ўсё яшчэ была не высветлена.
Другі пажар адбыўся позднім вечарам 15 чысла. Званок у службу ратавання прагучаў а 23-09. У вёсцы Асінаўка Сененскага раёна загарэлася кватэра ў аднапавярховым двухкватэрным доме. Прычына пажару таксама пакуль не вядомая.