ДАІ Талачынскага РАУС затрымалі "Сітраен", у якім перамяшчалася 155 літраў алкаголю. У ноч на 19 сакавіка супрацоўнікі аддзялення ДАІ Талачынскага РАУС пры ажыццяўленні адпрацоўкі аўтадарог Талачынскага раёну на 514 кіламетры аўтадарогі М1 Брэст - мяжа Расейскай Федэрацыі непадалёк ад вёскі Мураўнічы затрымалі аўтамашыну Сітраен Ксанція, якая рухалася ў напрамку Менска пад кіраваннем 21-гадовага кіроўцы, які перамяшчаў ў ёй для ўласных патрэб са Смаленска набытую там алкагольную прадукцыю:
гарэлку «Лабірынт» у колькасці 99 бутэлек па 0,5 літра, не маркіраваных акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь, чым перавысіў дапушчальную норму перамяшчэння на 40,5 літра;
нехарчовы этылавы спірт ў колькасці 120 л у 12 пластыкавых ёмістасцях аб'ёмам па 10 літраў кожная, чым таксама перавысіў дапушчальную норму на 115 літраў;
У ходзе разбору канфіскавана алкагольная прадукцыя ў колькасці 40,5 літра, гарэлка «Лабірынт» у колькасці 89 бутэлек па 0,5 літра, нехарчовай этылавы спірт у колькасці 115 літраў на агульную суму 1773 рубля, паведамляе ДАІ Віцебск.
У дачыненні да кіроўцы складзены два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 п.2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2016 года №5 "Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў» і па ч.3 ст.12.27 КаАП Рэспублікі Беларусь.