Як паведамляе зводка МНС, першы пажар адбыўся 21 сакавіка а 13-15 ў вёсцы Чубакова Дубровенскага раёну. Тут загарэўся дом, які належыў мужчыне 1974 года нараджэння. А 14-03 у той жа дзень яшчэ адзін пажар адбыўся ў лазні пенсіянера 1938 года нараджэння. У абодвух выпадках будынкі атрымалі значныя пашкоджанні, як і маёмасць у іх, але гаспадары, як і іншыя людзі не пацярпелі.
Яшчэ адзін пажар у рнашым рэгіёне адбыўся ў вёсцы Пневічы Дубровенскага раёну днём 19 сакавіка. Загарэўся дом, які належыў мясцовай пенсіянерцы. Дакладней, вагнём быў пашкоджаны адзін з пакояў дома і маёмасць у ім.