У вёсцы Вялікая Пярэспа Сенненскага раёну ўчора ўвечары адбыўся пажар. У 16:41 пажарныя атрымалі паведамленне пра ўзгаранне. Гарэла адрына і прыватны дом. Адрына 2х3 метры была знішчана агнём, а ў доме 4х6 метраў, які належыць грамадзянцы 1931 году нараджэння, пашкоджаныя дах, столь, сцены і маёмасць. Прычыны, якія прывялі да пажару ў Вялікай Пярэспе, усталёўваюцца.
У ноч з 6 на 7 сакавіка, як наш сайт паведамляў раней, у Сенненскім раёне таксама быў пажар. Тады гарэў дом у вёсцы Обаль-1.