Захоўванне патронаў, хай сабе і без зброі з якой іх можна выстраліць у Беларусі таксама лічыцца захоўваннем зброі і за гэта можна атрымаць крымінальную справу. Дзве такіх крыміналкі былі заведзены з разбежкай у пару дзён у рэгіёне. Зводка міліцыі за 28 сакавіка паведамляе, што магілёўскі Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць аршанца, у якога дома знайшлі 10 патронаў калібра 7,62 міліметра.
Зводка за 31 сакавіка паведамляе пра падобную знаходку ў Дубровенскім раёне. Тут мясцовы Следчы камітэт завёў справу на хлопца 1996 года нараджэння, бо ў таго знайшлі 22 дробнакаліберных патроны.