Працягваюцца змены чыноўнікаў у Аршанскім раёне. Цяпер сваёй пасады пазбавіўся галоўны ўрач "Аршанскай цэнтральнай паліклінікі" Уладзімір Цімафеевіч Плыткевіч. Афіцыйныя крыніца, традыцыйна, сціпла прамаўчалі пра яго сыход з пасады, што выклікала вялікую колькасць чутак. Злыя языкі гавораць, што страта пасады Плыткевіча - гэта мясцовы адгалосак "справы медыкаў" (крымінальная справа па якой праходзіць шмат кіраўнікоў аховы здароўя звязаных з дзяржаўнымі закупкамі), другая чутка гаворыць пра тое, што новым галоўным доктарам прызначаць маладога галоўнага доктара Дубровенскага раёнаАляксея Кароткага.
Але пакуль гэта не больш за чуткі. Афіцыйна галоўнага доктара раёна пакуль няма, выконваючым абавязкі прызначана адна з намесніцаў Плыткевіча Людзьміла Мечыславаўна Пятрова.