Не ўся дзейнасць грамадскіх арганізацый знаходзіць сваё адлюстравання ў СМІ з-за спецыфікі работы. Звычайна журналісты публікуюць публічныя мерапрыемствы арганізацый. Пры гэтым, публічныя мерапрыемствы гэта не больш за палову работы НДА. Планаванне, навучанне, міжарганізацыйныя кантакты і перамовы з чыноўнікамі не заўсёды бачныя публіцы.
Пры гэтым, у Оршы жыццё грамадскіх арганізацый насычана. Для таго, каб грамадскія арганізацыі рэгіёну мелі больш магчымасці для асвятлення сваёй дзейнасці АМГА "Звяз" супольна з нашым сайтам запускаюць адмысловую e-mail рассылку, якая будзе распавядаць пра работу грамадскіх арганізацый, палітычных партый ды прафсаюзаў у Оршы і суседніх раёнах. Рассылка накіравана на экспертаў, але падпісацца на яе можа любы. Для гэтага трэба даслаць на пошту сайта [email protected] пустое паведамленне, пазначыўшы ў тэме "Падпісацца на рассылку".
Плануецца, што першая рассылка выйдзе да канца гэтага тыдня, а далей яна будзе выходзіць раз на два тыдні. Калі вы хочаце, каб навіна пра работу вашай ініцыятывы таксама патрапіла ў рассылку, то на той жа адрас варта адправіць свой артыкул з пазнакай тэмы "Для рассылкі".