Традыцыйна ў пачатку лістапада беларусы адзначаюць восеньскія Дзяды, памінаюць сваіх продкаў. А па традыцыі, якая з'явілася ў пачатку 90-х узгадваюць яшчэ і ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якія ў нашай краіне закранулі амаль кожную сям'ю.
Канешне перад наведваннем могілак, варта іх прыбраць. Для гэтага на Кабыляцкай гары ў гэтую суботу (27 кастрычніка) а 12-00 па закліку ініцыятывы "Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы", якая аб'ядноўвае родзічаў растраляных, пройдзе грамадская прыборка помніка і дарожкі, якая вядзе да яго. Да прыборкі запрашаюцца ўсе неабыякавыя людзі.