Відавочцы паведамляюць, што пажар адбыўся ў адным з карпусоў Аршанскага інструментальнага заводу. Гэта той самы завод, які мусіў атрымаць найбольш карысці ад "пад'ёму Аршаншчыны з руінаў і попелу", але ў выніку Лукашэнка раскрытыкаваў работу заводу і, нават, заўважыў дзірку ў дахах карпусоў.
Пажар адбыўся каля 11 гадзіны раніцы 27 кастрычніка. На тушэнне пажару выехала, прынамсі, 8 пажарных машынаў і ўжо а палове на 12 машыны ратавальнікаў вярталіся назад. Што канкрэтна гарэла на заводзе пакуль не паведамлялася.