У 1982 годзе пад час пракладкі рэйкаў ад станцыі Орша-Паўночная ва ўрочышчы Кабыляцкая гара былі знойдзеныя парэшткі 50 чалавек. Як падцвердзіла адмыслова створаная дзяржаўная камісія - усе забітыя ахвяры сталінскіх рэпрэсій.
Пад час "Дзядоў" гэтага года даследчык рэпрэсій Юрка Копцік нагадаў дзе былі знойдзеныя тыя целы і дзе яны зараз. На відэа кепска запісаны гук, таму прадублюем тэкстам: парэшткі людзей былі знойдзеныя на месцы сёняшняга схілу каля помніка. А перазахаваныя яны былі з левага боку ад помніка растраляным.