03:00

-6

4 м/с

990 гПа

06:00

-6

3 м/с

989 гПа

09:00

-3

5 м/с

989 гПа

12:00

-0

6 м/с

988 гПа

15:00

+3

6 м/с

986 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Выбухнуць магло кожны дзень

29.11.2018 19:31

3512 праглядаў, 2 каментара

На перагоне Орша-Чэрвіна кожны дзень рызыкаваў падарвацца цягнік.

28 лістапада ў 14 гадзін 10 хвілін на насыпу чыгуначнага моста, размешчанага на 94-м кіламетры перагону Орша-Чэрвіна каля вёскі Красны бераг Аршанскага раёна, пры правядзенні рамонтных работ выяўлена 11 артылерыйскіх снарадаў калібру 105 мм, часоў ІІ Сусветнай вайны. Аб работах і выяўленні боепрыпасаў паведамляе сайт УУС Віцебскай вобласці. На месца знаходкі была выкліканая сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5524 УВ МУС Рэспублікі Беларусь. Боепрыпасы былі знішчаныя.

Гэта ўжо другое месца на карце Аршаншчыны за 2018 год, дзе кожны дзень існавала рызыка выбуху цягніка, які праходзіў бы гэтай каляінай. Раней у ліпені страшную знаходку зрабілі на рацэ Адроў на мосце каля Целянцеева. Спачатку выявілі 54 трацілавыя шашкі, а праз тры дні непадалёк яшчэ 100. На шчасце, ні тады шашкі, ні цяпер снарады за амаль 80 гадоў ні разу не ўзарваліся. Гэта сведчыць пра дзве рэчы — іх ўмелі хаваць вельмі надзейна і непрыкметна, а таксама пра тое, што рэха вайны робіць рызыкоўным перасоўванне па дарогах на дзесяцігоддзі наперад.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Выбухнуць магло кожны дзень

На перагоне Орша-Чэрвіна кожны дзень рызыкаваў падарвацца цягнік.

Андрей Р

Да ничего там не взорвалось бы...Этот хлам уже сгнил давно.

Виктор

Неужели ещё с партизанских времен второй мировой? Интересно, неужели там мост есть, как-то не припоминается.

Вандамммм

Капец

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение