У сувязі са сканчэннем следства генеральная пракуратура паведаміла пра некаторыя падрабязнасці здарэння. Нарэшце, пубоічна абвешчана ў якой вёсцы адбылася тая трагічная п'янка. Гаворка ідзе пра вёску Засценкі Дубровенскага раёна. Тут кампанія мужчынаў выпівала каля закінутага дома. Калі мужчынаў засталося толькі трое ў іх узнікла спрэчка і мясцовы жыхар, які быў ужо на добрым падпітку, схадзіў за стрэльбай. Стрэльба, дарэчы, была не зарэгістраваная. Ён стрэліў у свайго сабутэльніка карцеччу і параніў у жывот. Потым ён стрэліў у 16-гадовага хлопца, які быў побач. Таго ён лёгка параніў у нагу і хлопец пабег з месца здарэння. Але п'яны паспрабаваў дабіць хлопца стрэліўшы таму ў дагонку, ды прамахнуўся.
Мужчына ад раны жывата памёр. А следства выявіла, што вясковец ужо не першы раз страляў па сваіх земляках, але ўпершыню хоць у кагосці патрапіў.