Гэта ўжо не першы выпадак, калі жыхары вуліцы Флёрава самі для сябе арганізуюць свята. Такія святкаванні адбываюцца тут амаль штогод і цікавыя менавіта тым, што арганізуюць іх жыхары бліжэйшых дамоў сваімі сіламі. На гэты раз акрамя мясцовых выступілі на свяце і прыезжыя госці з Мінска — Таццяна Грыневіч-Матафонава і Міхась Скобла, якія ў гэты ж дзень мелі ў Оршу сустрэчу з чытачамі.
Асноўнымі гледачамі свята сталі, канешне, дзеці з бліжэйшых двароў — для іх тут былі і танцы, і песні, і загадкі з прызамі. А пад канец мерапрыемста арганізатары паказалі традыцыйную беларускую батлейку. Вашай увазе некалькі фота і відэа са свята вуліцы Флёрава.