21:00

+6

2 м/с

992 гПа

00:00

+6

3 м/с

993 гПа

03:00

+5

3 м/с

994 гПа

06:00

+4

2 м/с

995 гПа

09:00

+9

3 м/с

997 гПа

Орша, Грамадства

Суполка памяці Паўла

31.07.2019 15:42

4789 праглядаў, 1 каментар

У інтэрнэце з’явілася суполка памяці вядомага блогера з Оршы Паўла Шпунцянкова.

27-га ліпеня адбылася трагедыя з аршанскім блогерам Паўлам Шпунцянковым. Ён і ягоны сябар, праваднік па сутарэннях Санкт-Пецярбурга загінулі пры спуску ў каналізацыйны калектар каля набярэжнай Карпаўкі. Ютуб-канал Паўла «Road to film» меў амаль 580 тысяч падпісантаў. Менавіта так і назвалі суполку яго памяці ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» тыя, хто глядзеў відэа Паўла. За часы сваёй блогерскай дзейнасці Павел завёў сяброў у розных кутках планеты, дакладна вядома, што ягоны відэаблог, які вёўся на расейскай мове, глядзелі нават тыя людзі, якія не валодаюць ці слаба ведаюць гэтую мову — ролю адыграла якасць знятага матэрыялу і ўнікальныя краявіды, якія рэдка можна пабачыць не на фота,а менавіта на відэа.

Цяпер людзі, якія ведалі Паўла Шпунцянкова рэальна альбо віртуальна, пакідаюць на сцяне суполкі свае допісы памяці. Гэта можаце зрабіць і вы, калі ведалі Паўла асабіста альбо сачылі за яго Ютуб-каналам. Суполка памяці Паўла Шпунцянкова. Пахаваны Павел на могілках аграгарадка Маслакі Горацкага раёна.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суполка памяці Паўла

У інтэрнэце з’явілася суполка памяці вядомага блогера з Оршы Паўла Шпунцянкова.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение