Здымкі чарговага роліка скончыліся трагедыяй для вядомага аршанскага блогера Паўла.
Вядомы аўтар Ютуб-каналу «Road to film», беларускі блогер з Оршы Павел Шпунцянкоў, пра якога неаднаразова пісаў наш сайт, загінуў у Расеі. У Санкт-Пецярбургу Павел здымаў чарговы ролік на набярэжнай ракі Карпаўкі. Разам з дзвюма камерамі і дыгерам Аляксеем К. ён спускаўся ў каналізацыйны калектар глыбінёй каля 5 метраў, паведамляе тэлеграм-канал Mash. А 4-й гадзіне раніцы Павел і Аляксей перасталі выходзіць на сувязь, тады іх сябры выклікалі ратавальнікаў. І Паўла, і Аляксея знайшлі на дне калектара. Паводле папярэдняй версіі, блогер упаў з вышыні. Дыгеру, верагодна, не хапіла кіслароду. Гібель пацвердзіла мясцовая паліцыя.
Апошняе відэа, якое выйшла на канале, было пра Алтай
Апошні раз пакідаючы Оршу, Павел напісаў: «До свидания, мой любимый город», змясціўшы словы да фотаздымка ніжэй:
За час сваіх падарожжаў блогер неаднаразова фатаграфаваўся ва ўнікальных месцах, не забываючы і пра Оршу. Тут і Палярны круг, і мора, і пляцоўка непадалёк 17-й школы ў Оршы.
Ютуб-канал Road to film меў амаль 580 тысяч падпісантаў. У свой час Павел стаў другім беларусам, які займеў статус «срэбная кнопка Ютуба» і нават пра гэта зняў відэа. Назву свайму каналу ён выбраў нездарма, тлумачыў, што здымаючы невялікія ролікі рушыць да сваёй мары — зняць паўнавартасны мастацкі фільм. На жаль, гэтая мара не здзейсніцца. Паўлу было ўсяго 40 гадоў...
Падпішыся на навіны!
Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае
При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается
Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]