Такія лічбы прывяла статыстычная дзяржаўная служба "Белстат". За першае паўгоддзе насельніцтва Аршанскага раёна скрацілася на 1.073 чалавекі. Большае скарачэнне адбылося толькі толькі ў Гродна - тут у самім горадзе, без уліку раёна, насельніцтва зменьшылася на 1.132 чалавекі.
Але тут варта зрабіць агаворку, што лічбы гэтыя ўзятыя за паўгады - ад студзеня да чэрвеня 2019 года. Улічваючы, што ў Гродна ёсць вышэйшыя ды іншыя навучальныя ўстановы, то можна меркаваць, што такое значнае скарачэнне насельніцтва ў Гродна магло адбыцца за кошт ад'езду выпускнікоў - яны выпісваюцца з інтэрнатаў у траўні-чэрвені, а новыя прапіскі афармляюцца ў верасні. Калі прыняць гэта за тлумачэнне падзення колькасці гарадзенцаў, то тады Аршанскі раён, як і ў некаторыя папярэднія гады застаецца лідарам па змяньшэнні насельніцтва.
Такая ж сітуацыя і ў Горацкім раёне - тут статыстыка зафіксавала змяньшэнне насельніцтва на 579 чалавек, што таксама можа быць звязана з выпускам студэнтаў з Акадэміі і мясцовага педагагічнага коледжу.