06:00

-1

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1008 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Анатоль Зэкаў

Нарадзіўся 20 студзеня 1955 года ў вёсцы Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях перыядычных выданняў.

КРАПІЎНА, 1514

***

Позірк праз 500 гадоў

***

Не выкрасліць з гісторыі былое

і дух ваярскі не адрынуць.

Я праз вякі стаю на полі бою,

дзе б мог, каб жыў тады, загінуць.

***

А можа, у баі тым вераснёўскім,

што тут крывавіў, каля Оршы,

і я з тваёй дружынай, князь Астрожскі,

дажыў да хвілі б пераможнай

***

і мо пад сцягам бел-чырвона-белым

з той бітвы б выйшаў, не загінуў

і мог пачуць бы, як наўсцяж грымела

зямная слава пра ліцвінаў.

***

Сягоння час далёкі той згадаю

і моц Астрожскага ваярства –

і сэрца да краёў перапаўняе

ліцвінскі дух былога княства

***

і гонар за сыноў Айчыны,

якіх вёў Канстанцін Астрожскі

да перамогі ў полі ля Крапіўна,

сягоння знакамітай вёскі.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение