06:00

-1

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1008 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Вячаслаў Курбака

Мае 30 год. Працуе юрыстам на прадпрыемстве і жыве ў Маладзечне. Захапляецца паэзіяй, крыху піша прозу, артыкулы ў газеты і невялічкія нататкі ў прэсе.

Слаўны дзень Воршы

***

Той слаўны дзень - забыць нам нельга,

Мы баранілісь, як маглі,

Ішлі ў бой, нібы ў пекла,

Забыўшы страх, перамаглі.

***

Скрозь сотні год мы асьвяцілі

Сваёй крывёю і душой

Шлях да жыцця сваёй Радзімы,

Шлях к неўміручасці людской.

***

І верасьнёўскаю парою

Касьцьмі ляглі , забіўшы жах,

Каб злы арол па-над зямлёю

Не зьнішчыў волю ў кіпцюрах,

***

Каб не забраў свабоду й гонар,

Каб не зьвінелі ланцугі,

Каб кожны жыў адвагай годны,

Сапраўднай воляй малады.

***

І меч сьціскаючы рашуча,

Каней прышпорыўшы сваіх,

Няслі пагібель немінучу,

На голаў ворагаў ліхіх.

***

І сотні раз пашкадаваўшы,

Маскаль, аб сквапнасьці сваёй,

Як гінуў, вечна спачынаўшы

У зямельцы кроўю палітой.

***

Ён назаўжды запомніў словы:

Ліцьвін, Крапіўна, Ворша, Днепр,

Астрожскі,- гетман наш суровы,

Прымусіў помніць іх спрадвек,

***

Прымусіў паважаць наш гонар,

Нашчадкаў славай ахінуў

І подзьвіг той сьвятога годны,

Бо веру ў моц наш павярнуў.

***

Крывавай хваляю Крапіўны

Амыўшы бруд чужых пагард,

Пачуў варожы стогн надрыўны,-

Ні кроку не сыйшоў назад...

***

І скрозь цяжкіх пяць соцень рокаў

Мы годна Воршы сьцяг нясем,

Да волі нам багата крокаў,

Ды, веру, ўсё ж, мы іх прайдзем!

***

08 верасня 2014 г.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение