Традыцыйна, ужо некалькі гадоў падчас калядных і навагодніх святаў рэдакцыя Orsha.eu падводзіць вынікі мінулага году. Узгадваем як непрыемныя моманты, так і цудоўныя. Пачынаем з першага месяца года, з якім мы толькі што развіталіся. Адной з найбольш запамінальных падзей студзеня было затрыманне лейтэнанта ўнутранай службы за ваджэнне ў п’яным выглядзе. Пад Дуброўнай быў накрыты злачынны сіндыкат, які пастаўляў кантрафактную прадукцыю ў Расею.
Таксама ў гэтым месяцы быў падпісаны ўказ Лукашэнкі аб развіцці Аршанскага раёна да 2023 года. Адбыўся на Аршаншчыне і цікавы судовы прэцэдэнт. Людзей, якія паскардзіліся на чыноўніка ў Дзяржкантроль, абвінавацілі ў паклёпе. Але ў выніку ні чыноўнік, ні людзі не былі пакараныя. Таксама ў студзені разбіраліся са стэрэатыпамі пра Оршу, а бізнесовец Андрэй Балабін выкупіў не толькі «дом Караткевіча», але і суседні дом. Акрамя таго, з парушэннем запавету была ўскрыта старая капсула ў будынку выканкама. А замест старой капсулы ў сцяну заклалі новую, з чарговым пасланнем да нашчадкаў, якое трэба будзе дастаць у 2069 годзе. Новае пасланьне напісанае па-расейску, хаця продкі ў