12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Яшчэ адзін дом для Караткевіча

29.01.2019 15:11

3543 прагляду, 17 каментароў

Бізнэсовец які выкупіў Дом Караткевіча купіў яшчэ і суседні дом. Што там будзе?

Пра тое, што ўраджэнец Оршы, а цяпер уладальнік гандлёвай сеткі "5 элемент" Андрэй Балабін выкупіў яшчэ адзін дом на вуліцы Караткевіча паведаміла газета "Наша Ніва". Нагадаем, што ў мінулым годзе стала вядома, што адзіны захаваўшыся дом у якім у Оршы жыў Караткевіч плануюць прадаць пад знос. Гэта выклікала вялікі рэзананс. У выніку доўгіх перамоваў, умяшання выканакамаўскіх работнікаў і грамадскіх актывістаў, дом быў выкуплены Андрэем Балабіным для рамонту і далейшай перадачы яго музейнаму комплексу.

У сярэдзіне студзеня Балабін выкупіў яшчэ і дом №8 па вуліцы Караткевіча. Па інфармацыі "Нашай Нівы", абодва дамы будуць аб'яднаныя ў адзін музей Караткевіча. Дом № 8 не мае культурніцкай каштоўнасці і можа быць пераабсталяваны і перабудаваны - у ім і размесціцца асноўная частка экспазіцыі, а Дом Караткевіча стане асноўным экспанатам гэтага музея.

У выніку Орша можа атрымаць не толькі новы музей свайго земляка, але цэлы комплекс і, нават, вуліцу цікавую для турыстаў, бо на тэрыторыі былога піўзавода па той жа вуліцы Караткевіча плануецца адкрыццё вялікай колькасці кавярняў ды іншых установаў для адпачынку.

Сам жа бізнэсмэн пакуль адмовіўся ад каментароў, спаслаўшыся на тое, што праэкт яшчэ не дапрацаваны да канца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Яшчэ адзін дом для Караткевіча

Бізнэсовец які выкупіў Дом Караткевіча купіў яшчэ і суседні дом. Што там будзе?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение