09:00

-4

7 м/с

1006 гПа

12:00

-2

8 м/с

1005 гПа

15:00

-0

7 м/с

1004 гПа

18:00

-1

7 м/с

1003 гПа

21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Накрыты злачынны сіндыкат

25.01.2019 10:09

6544 прагляду, 16 каментароў

Пад Дуброўнай "гадавалі" санкцыйныя "бананы-какосы" ды іншыя "крэветкі" для рускіх (+ фота).

Супрацоўнікі ГУБАЗіК спынілі нелегальны канал пастаўкі санкцыйных гародніны і садавіны ў Расею. У складзе злачыннай групы было больш за дзесяць чалавек — грамадзяне Беларусі і Расеі. Нелегальнымі пастаўкамі гародніны і садавіны з Турцыі і Еўропы група займалася са снежня 2016 года да красавіка 2018 года.

У нелегальнай групе былі жыхары Менска, Оршы і грамадзяне Расеі. У якасці адстойніка для фур выкарыстоўвалася пляцоўка казіно паблізу беларуска-расейскай мяжы (на фота). У рамках справы арыштавана маёмасць фігурантаў коштам каля мільёна даляраў(!). Санкцыйны груз прыбываў у Беларусь і афіцыйна размытоўваўся на рэквізіты падкантрольных фігурантам мясцовых ілжэпрадпрымальніцкіх структур, паведамілі ў ej.by са спасылкай на МУС Беларусі. Фармальна рэалізацыя плодаагародніннай прадукцыі ажыццяўлялася на тэрыторыі Беларусі, у рэальнасці жа — па падробленых дакументах вывозілася ў Расею.

Адстойнікам для фур з "санкцыёнкай" служыла пляцоўка каля казіно, размешчанага ў Дубровенскім раёне на беларуска-расейскай мяжы — яно таксама належала ўдзельнікам злачыннай групы.

СК Беларусі пачаў крымінальную справу (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць у складзе арганізаванай групы). Маёмасць фігурантаў арыштавана. Гэта нерухомасць, грошы, аўтамабілі і каштоўныя металы агульным коштам больш за 2 млн рублёў. Арыштаваныя таксама банкаўскія рахункі кампаній, падкантрольных фігурантам. Трое з іх затрыманыя.

"Санкцыёнка" — тавары, якія патрапляюць пад санкцыі, уведзеныя уладай Уладзіміра Пуціна на тэрыторыі Расеі. Гэта санкцыі ў адказ у дачыненні да Еўропы і Амерыкі, да краін, якія ўвялі санкцыі супраць расейскіх тавараў і грамадзян за развязванне Расеяй баявых дзеянняў ва Украіне, а таксама парушэнне міжнародных пагадненняў, у тым ліку і на тэрыторыі Сірыі. У Расеі санкцыйныя тавары ціснуць трактарамі і бульдозерамі, у тым ліку, напрыклад, рэдкі і дарагі сыр, які быў правезены на расейскую тэрыторыю, але быў там затрыманы да рэалізацыі. Неаднаразова фіксавалася, як расейскія грамадзяне прыходзілі на звалку пасля цісканіны тавараў і падбіралі, што яшчэ ацалела.

Расейскімі мытнымі органамі фіксаваліся выпадкі паставак крэветак і іншых далікатэсаў, якія трапляюць пад санкцыі, з маркіроўкай вытворчасцяў у Беларусі, хоць на самай справе дадзеныя прадукты ў Беларусі не вырабляюцца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Накрыты злачынны сіндыкат

Пад Дуброўнай "гадавалі" санкцыйныя "бананы-какосы" ды іншыя "крэветкі" для рускіх (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение