Сталі вядомыя падрабязнасці закрыцця мяжы паміж Расеяй і Беларуссю. Дзяржава па ўсходнюю мяжу часова зачыніць мяжу для ўсіх замежнікаў з 00:00 18 сакавіка да 00:00 1 траўня. Пра гэта афіцыйна паведамляе інтэрнэт-старонка ўрада Расейскай Федэрацыі. Прэс-служба расейскага ўрада адзначае, што 15-16 сакавіка расійскі прэм'ер Міхаіл Мішусцін правёў тэлефонныя размовы са сваімі калегамі з Беларусі (двойчы), Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана. Ён паінфармаваў пра меры, якія расейскія ўлады прымаюць для барацьбы з распаўсюдам каранавіруса.
Пад забарону на ўезд не трапяць дыпламаты, кіроўцаў аўтамабіляў міжнародных аўтамабільных зносін, лётчыкі, маракі, чыгуначнікі, чальцы афіцыйных дэлегацый і асобы, якія маюць дыпламатычныя, службовыя, звычайныя прыватныя візы, выдадзеныя ў сувязі са смерцю блізкага сваяка, асоб, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, а таксама асобы, якія следуюць транзітам праз паветраныя пункты пропуску.