Да 8 верасня — Дня беларускай вайсковай славы — Творчае Аб'яднанне ТутэйшыЯ зрабіла цалкам скончаны праект формы Беларускай вызвольнай арміі. Аб'яднанне паведамляе, што за 8 месяцаў зрабілі праект з папяровага эскіза, які быў распрацаваны Геральдычнай Радай для Беларускай Вызвольнай Арміі.
«Мінула 8 месяцаў, і з папяровага эскіза мы маем не проста прататыпы, а цалкам скончаны праект вайсковай формы з фурнітурай і адпаведнай атрыбутыкай», — паведамілі ТутэйшыЯ.