Улады Беларусі працягваюць пераследаваць грамадзянскую супольнасць. Гэта можа гучаць дзіўна, але такая рэчаіснасць. Экстрэмісцкімі прызнаныя новыя старонкі, сярод іх дзве культурніцкія: тэлеграм-канал «Спеўны сход», які вядзецца пры ўдзеле Сержука Доўгушава; а таксама інстаграм-старонка «Мова Нанова. Віцебск».
Гэтыя старонкі прысвечаныя распаўсюду беларускай мовы і песеннай культуры, аднак нават такія пры цяперашніх норавах улады трапляюць у спіс забароненых. На «Спеўных сходах» пад кіраўніцтвам Доўгушава беларусы вучыліся спяваць народныя беларускія песні. У краіне, дзе ўжо 30 гадоў праводзіцца няспынная русіфікацыя, працягваючы русіфікатарскія традыцыі Расейскай імперыі і Савецкага Саюзу, гэта можа трапіць пад забарону.