Аўтобус "прыхільнікаў Лукашэнкі" на мінскі мітынг ад'язжае з Оршы ў 8-00 16-га жніўня. Нечакана для ўсіх за адзін дзень ўлада вырашыла арганізаваць вялікі мітынг у падтрымку Лукашэнкі ў Мінску на плошчы Незалежнасці. Інфармацыя пра гэта прасачылася ў незалежныя СМІ, дакладней пра тое як на гэты мітынг добраахвотна-прымусова звозяць людзей з рэгіёнаў. З оршы таксама адправяцца аўтобусы ў падтрымку Лукашэнкі. Але... Сёння ўжо знайсці лаяльных да ўлады людзей вельмі цяжка.
Так, у спіс тых хто паедзе ў Мінск падтрымліваць Лукашэнку нечакана патрапілі два сябры Партыі БНФ і некалькі чалавек, якія выходзілі на акцыі пратэстаў у Оршы. Прыблізна такая ж сітуацыя і ў іншых рэгіёнах.
Цікава, што аршанцы не адмовіліся ад прапанова бясплатна з'ездзіць у Мінск, але, падобна, што акцыя ў падтрымку ўлады можа пераўтварыцца ў адваротны вынік.
У свеце такое ўжо было. За дзень да свайго расстрэлу дыктатар Румыніі Ніколае Чаўшэску таксама сабраў шматтысячны мітынг у сваю падтрымку на якім яму крычалі "Далой Чаўшэску".
У інтэрнэце з'явіўся спіс колькасці ўдзельнікаў праўладнага мітынгу, якія мусяць выехаць з рэгіёнаў. Паводле гэтага спісу, з Аршанскага раёна ў падтрымку Лукашэнка мусяць выехаць 250 чалавек на 6 аўтобусах і 200 чалавек чыгуначным транспартам. Але наколькі нам стала вядома, шмат рабочых адмовілася ехаць у Мінск. У выніку па стане на 19-50 каля выканкама - адкуль і мусіў адбыцца выезд - было ўсяго тры чалавекі і аніводнага аўтобуса.
Паводле таго ж спісу з Дубровенскага раёна сёння ў Мінск мусіць выехаць 90 чалавек на трох аўтобусах.
З Лёзненскага 72 чалавекі на 4 аўтобусах
З Талачынскага 98 чалавек на 4 аўтобусах
З Сененскага 88 чалавек на 4 аўтобусах.