00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Политика

Паўлу Севярынцу падоўжылі арышт

29.12.2020 14:03

2859 просмотров, 0 комментариев

Палітык родам з Оршы застанецца пад арыштам па рашэнні лукашэнкаўскіх органаў.

Жонка Севярынца Вольга паведаміла пра гэта ў сваім фэйсбуку. 24 снежня яна атрымала ліст ад Паўла, у якім той расказаў, што пра працяг тэрміну пад вартай — да 20 лютага 2021 году — яму паведаміў новы следчы ў ягонай справе.

«Аказаўся з Круглянскага раёну (Магілёўскай вобласці) — відаць, у Менску жадаючыя скончыліся», — адзначыў Севярынец у лісце.

Ён не стаў падпісваць пастанову пра працяг следства, а яшчэ і сам папярэдзіў следчага.

«За фабрыкацыю крымінальнай справы будзе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам. Вы, кажу, лепш займіцеся заявамі ад мірных грамадзянаў, якіх на вуліцы збіваюць невядомыя ў чорным. Маўчыць. Бачу, крыжык на шыі. У Бога верыце, кажу? Бог бачыць. Тут ён уперыў у мяне „цвёрды позірк“, ды і хвіліны не вытрымаў, вочы апусціў. Потым яшчэ раз, але зноў — вочы долу. Грызе, відаць, сумленне. Няхай Госпад прабачыць», — працытавала ліст Паўла Севярынца ягоная жонка.

Яна таксама зачытала віншаванне з Раством, якое даслаў яе муж.

«Сёлета Госпад адкрыў па-над нашай краінай неба. Святло Божае праменіць з Беларусі па ўсім свеце. Цуды здараюцца штодня», — напісаў Павел Севярынец пра 2020 год, большую частку якога правёў за кратамі.

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня, калі ён вяртаўся дахаты пасля пікету па зборы подпісаў на Камароўскім рынку.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Паўлу Севярынцу падоўжылі арышт

Палітык родам з Оршы застанецца пад арыштам па рашэнні лукашэнкаўскіх органаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение