09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Беларусь, Политика

Хершэ сышла ў галадоўку

02.02.2022 08:16

1389 просмотров, 0 комментариев

Палітзняволеная з Воршы зноў пратэстуе супраць турэмных катаванняў.

З нядзелі 30 студзеня Наталля Хершэ, якая знаходзіцца ў крытай турме Магілёва, абвясціла галадоўку. Пра гэта яна паведаміла напярэдадні свайму брату Генадзю, піша Радыё Свабода. Умовы, якія створаны для Наталлі ў турме, брат называе не проста ціскам — катаваннямі.

«Цяпер у камеры Наталлі з 6 раніцы і да 22 гадзін, да адбою, на максімальную гучнасць уключаюць беларускае радыё. Яна ўвесь час у камеры, апроч прагулкі на гадзіну, і для яе гэтае радыё невыноснае. Наталля прасіла яго сцішыць ці выключыць, але не атрымала станоўчага адказу», — расказаў брат.

Палітзняволеная перадала брату, што пачынае галадоўку.

«Да гэтага часу прэтэнзій ад адміністрацыі турмы да Наталлі не было. Магчыма, ціск звязаны з тым, што ў сераду яе наведаў адвакат і яна прасіла яго напісаць некалькі скаргаў. Яна мае вагу 53 кілаграмы, скардзіцца на якасць харчавання — пасля пераводу з гомельскай калоніі ў турму яно значна пагоршылася. Нават няма гароху, рысу. Купіла ў краме сыр і марскую капусту, захоўвала за акном, каб прадукты не сапсаваліся, і атрымала за гэта вымову», — кажа Генадзь.

Пры пераводзе з гомельскай калоніі ў Наталлі забралі дзённік. Яна спрабавала па памяці аднавіць свае запісы, але нават тыя аркушы паперы, якія яна мае, адміністрацыя турмы адмаўляецца прызнаць яе асабістымі рэчамі.

«Таму Натальля хвалюецца, што і гэтыя аркушы паперы ў яе забяруць. Ёй нават не дазволілі купіць сшытак у краме! Яшчэ ў камеры вельмі холадна, Наталля сядзіць у фуфайцы. Пры пераводзе з калоніі ў турму недзе „згубіліся“ ейныя цёплыя боты. Цяпер адміністрацыя турмы кажа, каб яна купіла сабе боты за свае грошы. Яна на прагулкі ходзіць у цёплых шкарпэтках і красоўках», — дадаў брат.

Генадзь пісаў скаргі на імя начальніка турмы. Але атрымаў адказ, што ўмовы ўтрымання адпавядаюць санітарна-гігіенічным нормам.

Мае Наталля праблемы з лістамі — многія проста не аддаюць, яны прападаюць, гаворыць брат з яе словаў.

«І мае лісты да яе, і яе лісты да мяне не ўсе даходзяць. Сябры пішуць Наталлі, але яна нічога не атрымлівае. Напісаў сябар з ЗША ёй, а атрымала яна толькі пусты канверт. Наталля абураная тым, што яе пазбавілі права на карэспандэнцыю», — кажа брат.

Раней ён расказваў, што строгі рэжым працягнецца паўгода ад моманту пераводу Наталлі з гомельскай калоніі. А далей ужо вырашаць, ці будуць яго змякчаць. Адмысловая камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні нядаўна пастанавіла, што «Наталля не становіцца на шлях выпраўлення». Наступнае пасяджэнне гэтай камісіі адбудзецца ажно ў лістападзе 2022 году. Там ужо застануцца два месяцы да яе афіцыйнага выхаду з турмы.

У канцы верасня 2021 году Наталлю Хершэ перавялі ў турму ў Магілёве. Яе асудзілі на 2,5 года за сарваную з амапаўца балаклаву. У Швейцарыі, дзе жыве аршанка, за такое б маглі не даць нават штрафу. Аднак федэральны ўрад Швейцарыі збіраецца адхіліцца ад палітыкі іншых еўрапейскіх краін і паслаць у Менск амбасадара для ўручэння даверчых грамат Лукашэнку. У Берне лічаць, што гэта дапаможа палепшыць у тым ліку ўмовы ўтрымання Наталлі Хершэ. Аднак шэраг швейцарскіх палітыкаў лічыць такое рашэнне здрадай, і мяркуе, што сітуацыю выправіла б толькі жорсткая лінія дзяржавы.

Сама Наталля Хершэ, нягледзячы на магутны ціск на сябе, катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, якога не прызнае законным кіраўніком Беларусі. Цяперашняя галадоўка ўжо не першая для Наталлі за кратамі.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Хершэ сышла ў галадоўку

Палітзняволеная з Воршы зноў пратэстуе супраць турэмных катаванняў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение