09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Беларусь, Политика

Галадоўка спынілася

03.02.2022 09:17

1417 просмотров, 0 комментариев

Наталля Хершэ дамаглася шанавання сваіх правоў.

Палітзняволеная паведаміла свайму брату Генадзю Касьяну, што канфлікт улагоджаны. Наталлі не падабалася гучнасць радыё ў камеры, якое ўключалі напоўніцу. Галадоўку Хершэ пачала 30 студзеня, і гэта ўжо не першы яе падобны пратэст за кратамі.

У канцы верасня 2021 году Наталлю Хершэ перавялі ў турму ў Магілёве. Яе асудзілі на 2,5 года за сарваную з амапаўца балаклаву. У Швейцарыі, дзе жыла аршанка, за такое б маглі не даць нават штрафу. Аднак федэральны ўрад Швейцарыі збіраецца адхіліцца ад палітыкі іншых еўрапейскіх краін і паслаць у Менск амбасадара для ўручэння даверчых грамат Лукашэнку. У Берне лічаць, што гэта дапаможа палепшыць у тым ліку ўмовы ўтрымання Наталлі Хершэ. Аднак шэраг швейцарскіх палітыкаў лічыць такое рашэнне здрадай, і мяркуе, што сітуацыю выправіла б толькі жорсткая лінія дзяржавы.

Сама Наталля Хершэ, нягледзячы на магутны ціск на сябе, катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, якога не прызнае законным кіраўніком Беларусі. Цяперашняя галадоўка ўжо не першая для Наталлі за кратамі.

Тым часам карыкатурыст Джанлука Канстанціні прысвяціў аршанцы малюнак, запатрабаваўшы вызваліць яе з-за кратаў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Галадоўка спынілася

Наталля Хершэ дамаглася шанавання сваіх правоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение