09:00

-2

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

21:00

-3

5 м/с

987 гПа

Беларусь, Политика

Хершэ пра лісты

22.03.2022 16:16

2209 просмотров, 0 комментариев

Лісты салідарнасці мацуюць за кратамі.

Былая палітзняволеная Наталля Хершэ нагадала, як лісты салідарнасці падтрымліваюць вязняў за кратамі і што дапамагае пры абрыве сувязі, які здараецца праз дадатковыя рэпрэсіі памагатых рэжыму ў калоніях. Пра гэта яна распавяла праваабарончаму цэнтру «Вясна», які рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім» у помсту за абарону палітвязняў і іншых ахвяр уладаў.

Наталлю Хершэ асудзілі да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву. 18 студзеня яна выйшла на волю па памілаванні. Пры гэтым, Наталля так і не напісала прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, якога лічыць дыктатарам і самазванцам, а не законным прэзідэнтам Беларусі. За кратамі аршанку са швейцарскім пашпартам утрымлівалі 517 дзён.

«Дарагія мае суайчыннікі і ўсе неабыякавыя!

Жадаю выказаць вам маю велізарную падзяку за вашу падтрымку і салідарнасць у няпросты для мяне час. Лісты для ўсіх палітычных з’яўляюцца сувязным звяном з рэальнасцю, ад якой яны былі адарваныя рэжымам, яны даюць сілы і свядомасць, што ніводны чалавек не забыты. І нават калі рэжым усімі праўдамі і няпраўдамі імкнецца перашкаджаць гэтай сувязі, я ўпэўнена, што пазітыўная энергія лістоў абавязкова дойдзе да адрасату і ўмацуе яго. Так было ў мяне, калі 10-дзённая галадоўка, з прычыны адсутнасці карэспандэнцыі, не прынесла выніку, я сказала сабе: „Ты павінна адчуваць пазітыўную энергію падтрымкі, не маючы ёй дакументальнага пацверджання ў руках!“ Гэта зрабіла мой дух яшчэ мацней. З таго моманту адсутнасць карэспандэнцыі для мяне перастала быць мерай іх уздзеяння.

Я адчувала вашу падтрымку і ведала, што за мной большасць, за мной праўда, за намі Бог.

Дзякуй усім!»

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Хершэ пра лісты

Лісты салідарнасці мацуюць за кратамі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение