09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-2

4 м/с

1001 гПа

15:00

-1

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

Беларусь, Политика

Пачалі судзіць Бераснева

25.11.2022 18:44

1252 просмотра, 0 комментариев

Васіль Бераснеў на лаве падсудных. Суд — закрыты.

У Менскім гарадскім судзе 25 лістапада пачынаецца судовы працэс над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам. Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу прызначаная разглядаць суддзя Анастасія Папко.

Васіль Бераснеў — лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу Радыёэлетроннай прамысловасці (РЭП), выканаўца абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Ён быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Мужчыну змясцілі ў СІЗА і прад’явілі абвінавачванні. У яго значна пагоршылася здароўе ў СІЗА, ён пакутуе на болі ў адзінай нырцы.

Прафсаюз РЭП, як і Беларускі незалежны прафсаюз ліквідавалі 12 ліпеня рашэннем суду.

Генадзь Фядыніч — былы кіраўнік незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці — РЭП. У 2018 годзе за актыўную прафсаюзную дзейнасць быў асуджаны да 4 гадоў абмежавання волі без накіравання — «хатняя хімія». 11 красавіка 2022 г. КДБ прызнаў Незалежны прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) «экстрэмісцкім фармаваннем», піша Вясна.

Генадзя затрымалі 19 красавіка 2022 года і змясцілі ў СІЗА КДБ. Пазней яго перавялі ў СІЗА-1

Вячаслаў Арэшка — беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП, вядомы як Вацлаў Арэшка. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Вячаслава змясцілі ў СІЗА КДБ, яму прад’явілі абвінавачванне. У ліпені яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Адрас палітвязняў: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Фёдаравіч Фядыніч, Вячаслаў Міхайлавіч Арэшка, Васіль Ціханавіч Бераснеў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Пачалі судзіць Бераснева

Васіль Бераснеў на лаве падсудных. Суд — закрыты.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение