Наконадні Orsha.eu падвёў вынікі апошняга месяца 2023 года. Ужо адгрымелі калядныя і навагоднія святы, год набраў хаду. Тым не менш, яшчэ застаецца магчымасць набыцця ўнікальнага календара «У сэрцы Беларусь». На ім — непаўторная архітэктура Беларусі, у тым ліку з Воршы. Сярод храмаў ёсць касцёлы, цэрквы і дамы малітвы з Ліды, Пінску, Менску, Глыбокага, Гомля, Воршы, Ракава, Альшанаў, стала вядома з сацыяльны сетак інтэрнэт-крамы Kroplia.by, якая і займаецца продажам календара.
Крама паведаміла, што мае яшчэ каля сотні календароў. Такім чынам, ёсць магчымасць набыць важную рэч камусьці ў падарунак або сабе дадому ці на працу. І там будзе частачка роднай Воршы.