Вось і падыходзяць да заканчэння нашы традыцыйныя агляды году з публікацый на сайце. Цяпер нам застаўся апошні месяц, снежань. Што ж у ім было адметнага?
Пачнем з таго, што насупраць будынку КДБ па былой Яўрэйскай (цяпер Пушкіна) адбыўся пажар.
«Рош ха-Шана хасідызму», якая бярэ пачатак ад рабіна з Лядоў, адзначалася ўжо ў 225 раз.
Пра палітзняволенага аршанца Васіля Бераснева ўспомнілі ў нямецкім Бундэстагу.
Ворша прыняла фестываль цыркавога мастацтва, а аршанцы апынуліся сярод пераможцаў.
Вядомай беларускай этнамузыказнаўцы Мажэйкі Зінаіды Якаўлеўны (1933 — 2014) магло споўніцца 90 гадоў. Узгадалі яе ўнёсак у нацыянальную культуру.
У снежні выхадзец са Смалянаў быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі ў міні-футболе.
Змяніўся парадак руху прыгарадных аўтобусаў.
На YouTube-канале «Беларуская літаратура» адбылася святочная прэм’ера аўдыёкнігі па казках Уладзіміра Караткевіча.
У Воршу прыбыў падарунак з Ватыкану ад Папы.