З 21 снежня ў аўтобусным руху ў Аршанскім раёне адбыліся змены. Усе прыгарадныя маршруты, якія ажыццяўляюць рух у прамежку часу з 7:00 да 8:00 у бок Воршы па працоўных днях, будуць рабіць пасадку і высадку пасажыраў на ўсіх прыпынках у межах горада ў спадарожным напрамку.
Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Аўтобуснага парку № 3 горада Воршы. Дадаткова аўтапарк прадставіў расклад маршрутаў, якія цяпер будуць спыняцца на гэтых прыпынках. Гэта і Стапурова, і Берасценава, І Гарбацэвічы, і іншыя напрамкі ў Аршанскім раёне.