Успамінаючы сакавік мінулага году, адразу ёсць жаданне адзначыць затрыманні прыхільнікаў моладзевай субкультуры «Родан».
У гэтым жа месяцы на аўкцыён быў выстаўлены дакумант, які загадвае расстраляць людзей у Оршы, і яго купілі. Гэта дакумант Аршанскай уезнай надзвычайнай камісіі — продка КДБ. А менавіта расстрэльны спіс з 46 чалавек, якія, відавочна, і былі расстраляныя ў Оршы, бо ў дакуманце гаворыцца, што расстрэл мусіць адбыцца тэрмінова ў двухдзённы тэрмін. Значыць людзі гэтыя былі расстраляныя да 18 ліпеня 1919 года, праз два дні пасля стварэння дакуманта-загаду. Чарговае дакументальнае пацверджанне злачынстваў бальшавікоў у Беларусі прадалі за 22 тысячы беларускіх рублёў.
Таксама мы напісалі пра выпадак, як НКВД знайшло сетку «польскіх шпіёнаў» (а насамрэч проста сфабрыкавала справу). На папяровай фабрыцы ўскрылі «дыверсію» і расстралялі палякаў,а разам з імі і беларусаў. Расстрэлы адбываліся ў Воршы. Цяпер улады на афіцыйным узроўні славяць НКВД, якое звяло ў магілу мільёны людзей і расстрэльвала людзей дзясяткамі нават на невялікіх прадпрыемствах.
У тым месяцы наша старонка паказала і парад планетаў у Воршы. А затым месячнае гало.
У сакавіку мы запусцілі шэраг публікацыяў пра населеныя пункты Аршаншчыны.
І спачатку распавялі пра Хорабрава.
Аршанцу, які выспяткамі выгнаў жанчыну з маршруткі, вынеслі прысуд. А іншы аршанец пэцкаў дзверы каханкі... маянэзам.
Фанаты «Воршы» прапанавалі любімай камандзе форму.
У цэнтры гораду хадзіў бабёр, здзіўляючы аршанцаў сваім спакоем і «веданнем справы».
І, нарэшце, вартае ўвагі тое, што з’явілася новая статыстыка па насельніцтве. Ворша працягнула змяншацца.