03:00

-4

7 м/с

979 гПа

06:00

-4

7 м/с

976 гПа

09:00

-3

7 м/с

974 гПа

12:00

-1

7 м/с

975 гПа

15:00

-0

7 м/с

975 гПа

Рэгіён, Культура

Хорабрава. Некалькі цікавых фактаў

12.03.2023 07:06

1720 праглядаў, 0 каментароў

Першая вёска, пра якую мы раскажам у цыкле публікацыяў «Некалькі цікавых фактаў» — Хорабрава

Сёння вёска Хорабрава падзелена на дзве: Новае Хорабрава і Старое Хорабрава. Новае з’явілася дастаткова нядаўна, таму раней вёску называлі проста Хорабрава без усялякіх «Новых» і «Старых». І, здаецца, дадатак «Старое» ў людзей так і не прыжыўся. Проста Хорабрава. Сёння мы гаворым менавіта пра Старое Хорабрава.

Факт 1. Назва. Хорабрава — славянскага паходжання, ад слова "храбры". Што паказвае, што вёска не старая (найбольш старыя вёскі ў нас маюць назвы балцкага паходжання). Што назва славянская гаворыць і тое, што ў Хорабрава ёсць цёзкі. Пры тым, што назва не надта распаўсюджаная. Але Хорабрава ёсць у Кастрамской вобласці Расеі з насельніцтвам у 23 чалавекі і ў Яраслаўскай вобласці з насельніцтвам у 13 чалавек. Адпаведна, з усіх Хорабраваў наша Хорабрава самае населенае

Факт 2. Чыгуначны прыпынак. Большасць карыстальнікаў чыгункі ведае Хорабрава толькі па назве прыпыначнага пункта з аднайменнай назвай. Але так ён называўся не заўсёды. Да 1966 года гэты чыгуначны прыпынак меў назву Пост № 5. Дарэчы, калі ў прыгарадных электрычках назвы прыпынкаў пачала агучваць запісаная на аўдыё дзяўчына, то некалькі першых месяцаў назва вёскі гучала няправільна. Правільны націск на «О» — ХОрабрава. Аўдыё-жанчына называла прыпынак і вёску ХарОбрава. Што мясцовым, канешне, рэзала вуха.

Факт 3. Чыгунка. Калі на вёску глядзець зверху, то складаецца адчуванне, нібы Хорабрава гэта выспа сярод чыгункі. Сапраўды, чыгунка вакол вёскі стварае замкнёны трохкутнік. З двух бакоў вакол вёскі праходзіць чыгунка ў накірунку Лепеля, а з аднаго боку ў кірунку Мінска. Да канца мінулага стагоддзя выезд з вёскі быў толькі адзін — чыгуначны пераезд у бок чыгуначнага прыпынку, у іншых месцах з вёскі можна было выйсці толькі пешкам праз рэйкі.

На фота: сёняшні выгляд прыпынка Хорабрава, з ужо непрацуючымі касамі.

Факт 4. Маёнтак. Магчыма, што будаўніцтву чыгункі блізка да вёскі паспрыяў былы ўладальнік мясцовага маёнтка Ігнацій Хлюдзінскі. Прынамсі ягоны брат Уладзіслаў Хлюдзінскі сапраўды спрыяў будаўніцтву чыгункі ў сваіх маёнтках, бо так было танней і выгодней адпраўляць тавары на продаж. Хлюдзінскія былі багатым і вялікім родам. Адзін з братоў Хлюдзінскіх нават кіраваў Расейскім манетным дваром. Дык вось, у 19-ым стагоддзі Ігнацій Хлюдзінскі меў у Хорабрава маёнтак, дзе канкрэтна знаходзіўся сам будынак маёнтка і з якіх будынкаў ён складаўся нам не вядома.

Магло быць і такое, што тут былі толькі маленькія драўляныя пабудовы, якія не дайшлі да нас. Бо хаця Хлюдзінскія і былі багатымі, але ж Ігнацій больш жыў у Антавілі. Прынамсі так можна меркаваць з таго, што менавіта там нарадзілася самая знакамітая з Хлюдзінскіх — дачка Ігнація Цэліна Бажэнцка, якая каталіцкай царквой прызнана блаславёнай. Падрабязней пра яе мы распавядзем, калі будзем пісаць менавіта пра Антавіль.

На фота: Ігнацій Хлюдзінскі

На фота: Цэліна Бажэнцкая

Факт 5. Хараброўскія воры (злодзеі). Напэўна самы цікавы факт пра Хорабрава — гэта стэрэатып пачатку 20-га стагоддзя пра тое, што ў Хорабрава жывуць толькі воры. У газеце «Аршанскі веснік», якая выходзіла больш чым сто гадоў таму «Хараброўскія воры» стала практычна тэрмінам, бо выкарыстоўвалася занадта часта. Гэта адбілася на фальклоры. І сёння можна пачуць выдуманы дыялог:

-Ты з Хорабрава?

-Сам ты вор!

Дарэчы, стэрэатып пра хараброўскіх вароў падцверджваецца адным рэальным фактам. У міжваенны час 20-га стагоддзя каля Хорабрава спыніўся грузавы цягнік, які не змог заехаць на станцыю Орша. За ноч мясцовыя яго раскралі поўнасцю. І з на раніцу з усяго скрадзенага ўлады амаль нічога ў вёсцы знайсці не змаглі. То бок, Хараброўцы за ноч змаглі не толькі раскрасці цэлы эшалон тавараў, але яшчэ і распрадаць ці схаваць іх.

Можа быць, вы таксама ведаеце нейкія цікавыя малавядомыя факты пра вёскі Аршаншчыны? Напішыце іх у каментарах да гэтага артыкула, або на рэдакцыйную пошту [email protected]

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хорабрава. Некалькі цікавых фактаў

Першая вёска, пра якую мы раскажам у цыкле публікацыяў «Некалькі цікавых фактаў» — Хорабрава

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение