Хаця субкультура Родан з'явілася дастаткова нядаўна, але проста імгненна разляцелася па Расеі. А ўжо ад суседняй краіны яна так жа сама імгненна прыйшла і ў Беларусь. Субкультура якая пачыналіся са, здавалася б, міленькіх Анімэ-мульцікаў аказалася зусім не міленькая. У яе аснове падлеткавая агрэсія, якая праяўляецца калі прыхільнікі Родана аб'ядноўваюцца ў тусоўкі кшталту ПВК "Родан" - расейская ініцыятыва па аб'янанні прыхільнікаў субкультуры.
Учора ў Гомелі Роданаўцы паспрабавалі сабрацца, але нарваліся на затрыманні. Агулам было затрымана каля 200 падлеткаў. Сёння з Мінску таксама прыходзіць інфармацыя пра затрыманні прадстаўнікоў гэтай субкультуры. Не варта думаць, што да Оршы гэтая заразз не дайшла. Родан з'явіўся і ў Оршы і ўжо мае сваіх прыхільнікаў, як і супернікаў. Чуткі гавораць і пра першыя сутычкі ініцыянаваныя Роданаўцамі, але ж дакладнага падцверджання гэтага мы не знайшлі.
Сёння цэлы дзень ў горадзе ідзе змаганне з Роданам. З раніцы міліцыянты хадзілі па навучальных установах дзе расказвалі падлеткам пра небяспеку гэтай субкультуры, а там куды не змаглі дайсці па паперках тое самае зачытвалі настаўнікі. Вечарам жа ў горад выйшлі міліцэйскія патрулі з загадам затрымліваць маладзёнаў з атрыбутыкай гэтага руху. Па нашай інфармацыі, затрыманні сапраўды ўжо ёсць. Але пакуль колькасць затрыманых ацаніць не рэальна. Тым больш, што патрулі яшчэ працягваюць дзяжурствы.