Дзве зорачкі на небе, якія некалькі дзён можна бачыць пры чыстым небе ноччу, насамрэч, не зорачкі. І не НЛА, як пісалі многія ў сацыяльных сетках. Гэта дзве планеты, якія сыйшліся блізка (з нашага пункту гледжання), што бывае рэдка і называецца "Парадам планетаў". У дадзеным выпадку мы бачым Венеру і Юпіцер. Яны знаходзяцца па розныя бакі адносна Зямлі, але калі мы глядзім канкрэтна з нашай планеты, з нашай геаграфічнай кропкі, то нам падаецца, што яны сталі зусім блізка.
Гэтае фота зроблена ў Аршанскім раёне учора вечарам.