24 лютага Аршанскі суд разгледзеў цікавую справу. Гэта мог бы быць звычайны бытавы канфлікт, але ж месца дзе ўсё адбывалася і той метад вырашэння канфлікту які выбраў абвінавачаны бок (для суда абвінавачаны) вельмі арыгінальны, калі не сказаць, што камічны.
А справа выглядала прыблізна так: у адзін з зімовых вечароў каля 20-30 маршрутнае таксі праязжала па вуліцы Санітарная ветка - гэта каля турмы. Відавочна паміж пасажырамі ўзнік канфлікт і мужчына, які ўдзельнічаў у канфлікце вырашыў, што двум жанчынам з маршруткі варта выйсці. Як сапраўдны джэнтэльмэн ён не мог не дапамагчы жанчынам. У выніку, як напісана ў пастанове суда, мужчына: "умышленно нанес один удар ногой К. в правую ягодичную область, отчего последняя выпала из салона маршрутного такси на землю, тем самым получив телесные повреждения в виде кровоподтека правой боковой стенки живота и правой ягодичной области, левого коленного сустава"
З другой жанчынай ён паступіў прыблізна такім жа чынам. У пастанове гаворыцца: "Он же ... находясь в салоне маршрутного такси, вблизи дома * по ул. С. ветка в г. О., умышленно нанес один удар ногой Л. в правую область таза, отчего последняя выпала из салона маршрутного такси на землю, тем самым получив телесные повреждения в виде кровоподтеков в области таза справа, левого плеча, кровоподтеков и ссадин в области правого коленного сустава."
Такім чынам дзве жанчыны проста выпалі з маршруткі праз "пінок пад зад". Дарэчы, на судзе мужчына сваёй віны не прызнаў. Тым не меньш, суд палічыў віну дакзанай і за "вывад" жанчын з маршруткі атрымаў 370 рублёў штрафа.