Адразу можна сказаць, што хаця ўся справа разгортвалася ў Чашніках, галоўныя расстрэлы гэтых людзей адбыліся ў Оршы, з вялікай верагоднасцю на Кабыляцкай гары. З 28 чалавек расстраляных па «польскай справе» жыхароў Чашнікаў, у Оршы было расстраляна 24, яшчэ адзін у Мінску. Па астатніх трох месца расстрэлаў не вядомае.
А пачалося ўсё 24 кастрычніка 1937 года. На папяровай фабрыцы «Чырфоная зорка» адбыўся пажар у выніку якога згарэла два драўляных склады з макулатурай. Дрэва з паперай магло загарэцца па розных прычынах, але ж у тыя часы адразу ўзнікла версія пра дыверсію. Па версіі НКУС на фабрыцы была сфармаваная дыверсійна-шпіёнская арганізацыя, якая кіравалася польскай выведкай — тыповае абвінавачанне таго часу. У сувязі з гэтым першымі пачалі затрымліваць палякаў, якія працавалі на фабрыцы. Але і беларусы патрапілі пад рэпрэсіі.
Поўны спіс расстраляных з асабістымі дадзенымі ахвяраў па справе можна прачытаць на сайце ініцыятывы тут.